Бернарда дэльі Уберці
Бернарда дэльі Уберці (італ.: Bernardo degli Uberti, каля 1060 г., Фларэнцыя, Італія — 4 снежня 1133 г., Парма, Італія) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, біскуп Пармы, папскі легат, кардынал, член манаскага ордэна бенедыкцінаў. Біяграфія![]() Бернарда нарадзіўся каля 1060 года ў Фларэнцыі ў вядомай фларэнційскай сям’і з роду дэльі Уберці. Па жаданні бацькі Бернарда стаў манахам-бенедыкцінам абацтва Валамброза. Праз некаторы час быў абраны абатам кляштара Сан-Сальві ў Фларэнцыі. У 1097 годзе Папа Рымскі Урбан II абраў Бернарда кардыналам-святаром царквы Сан-Крызагона, аднак ужо на кансісторыі 1110 года гэты тытул атрымаў яго пераемнік Берарда дэі Марсі. З 1106 года Бернарда дэльі Уберці выконваў служэнне біскупа Пармы. Бернарда дэльі Уберці не падтрымаў антыпапу Сільвестра IV і таму з 1104 года да 1106 года, пакінуўшы сваю кафедру ў Парме, знаходзіўся ў выгнанні. Бернарда дэльі Уберці памёр 4 снежня 1133 года. Праслаўленне21 лістапада 1665 года Папа Рымскі Аляксандр VII выдаў дэкрэт, у якім дазваляецца шанаванне Бернарда дэльі Уберці як святога. Члены манаскага ордэн бенедыкцінаў валамбразіяне шануюць Бернарда дэльі Уберці сваім заснавальнікам нароўні са святымі Бенедыктам Нурсійскім і Янам Гуальбертам. Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 4 снежня. У мастацтвеІмя Святога Бернарда дэльі Уберці было папулярна сярод італьянскіх мастакоў. Яго малявалі Карэджа, П’етра Перуджына, Андрэа дэль Сарта. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia