Беры (правінцыя)

Сцяг Беры
Размяшчэнне Беры на карце Францыі

Беры (фр.: Berry, лац.: Bioturica) — гістарычная правінцыя ў Францыі. Некалі герцагства Берыйскае, цяпер утварае дэпартаменты Эндр і Шэр і славіцца тонкай воўнай. Галоўны горад — Бурж.

Беры — гэта край, вядомы не толькі як краіна замкаў, але і як жытніца Францыі. Гэта адзін з галоўных французскіх раёнаў па вырошчванні збожжавых і вытворчасці мяса, малака і малочных прадуктаў. Не выпадкова тут размешчаны Санкуэн — самы буйны ў Францыі рынак па аптовым продажы буйной і дробнай рагатай скаціны. Тут кожны дзень на плошчы 17 гектараў здзяйсняюцца здзелкі куплі-продажы тысяч галоў скаціны.

Канал Беры пачынаецца ніжэй Невера на Луары, ідзе да Буржа, адсюль уздоўж ракі Шэры да Сент-Эньяна, утвараючы водны шлях у 322 км, які злучае каменнавугальны басейн ракі Алье з далінамі рэк Шэры і Луары.

Гл. таксама

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya