Бер Лейзеравіч Берлінкоў
Бер Лейзеравіч Берлінкоў або Барыс Лазаравіч Берлінкоў (22 лютага 1912, Віцебск, Расійская імперыя — 21 кастрычніка 1996, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі шашачны ігрок, функцыянер, суддзя. БіяграфіяНарадзіўся 22 лютага 1912 года ў Віцебску. У 1933 годзе пераехаў у Мінск. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-механік» (1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў на абарончым заводзе ў Куйбышаве (РСФСР). У 1946 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў на заводзе імя Чкалава, у спецыяльным канструктарскім бюро № 3 Савета народнай гаспадаркі (пазней Дзяржплана) БССР, на Мінскім гадзіннікавым заводзе. У 1966 годзе апублікаваў працу «Механизация сборочных работ с помощью ручного механизированного инструмента». У 1993 годзе пераехаў у Нью-Ёрк. Памёр 21 кастрычніка 1996 года. Спартыўная кар’ераШашкамі пачаў займацца ў 1926 годзе ў Віцебску. Неаднаразова станавіўся чэмпіёнам горада. Па выніках другога малога чэмпіянату СССР (1931) атрымаў першую катэгорыю. Чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1933), сярэбраны (1936, 1937, 1947, 1949) і бронзавы (1932, 1934, 1950, 1953, 1959) прызёр. Майстар спорту СССР (1962). Удзельнік фіналу XVIII чэмпіянату СССР па рускіх шашках (1957). Бронзавы прызёр першага Усебеларускага турніру па стаклетачных шашках (1953). Старшыня шашачнай секцыі Беларусі з 6 снежня 1955 года. Суддзя рэспубліканскай катэгорыі па шахматах і шашках. Адзін з аўтараў кнігі «Шашечные партии белорусских мастеров» (1983). Сям’я
Бібліяграфія
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia