Бетпак-Дала
Бетпак-Дала, (каз.: Бетпақдала), таксама Паўночны Галодны стэп — пустыня ў Карагандзінскай, Паўднёва-Казахстанскай і Жамбылскай абласцях Казахстана. Знаходзіцца паміж нізоўем ракі Сарысу, ракі Чуй і возерам Балхаш. Каардынаты (46°02’N 70°12’E). На поўначы ля паралелі 46°30' мяжуе з Казахскім драбнасопачнікам. Плошча каля 75 000 км². Паверхня плато Бетпак-Дала месцамі мае гарысты характар, рассечана буйнымі западзінамі. Рэльеф паўднёва-заходняй часткі складзены марскімі, кантынентальнымі адкладамі палеазоя: галечнікам, пяском, глінай. У літаратурыГісторыя вывучэння пустыні «Бетпак-Дала» экспедыцыямі пад кіраўніцтвам заолага В. А. Сялевіна апісана ў кнізе М. Д. Зверава «Канец белай плямы»[1]. Яго экспедыцыя ў 1936 годзе праводзіла ў пустыні раскопкі Асказансорскай выкапнёвай фаўны. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia