Блакітніца алькон
Блакітніца алькон (Phengaris alcon) — матыль з сямейства блакітніц. Размах крылаў 34-38 мм. Крылы самца зверху фіялетава-блакітныя, бліскучыя, з вузкім цёмным краем, часам з цёмнымі плямамі ў цэнтры. Крылы самкі зверху бурыя. Знізу крылы светла-бурыя з 2 паралельнымі радамі цёмных плямаў уздоўж вонкавага краю і малюнкам з чорных крапінак у цэнтральнай і прыкаранёвай частках крыла. Пашырэнне: Еўропа, горныя раёны Казахстана, Сярэдняй Азіі, поўдня Сібіры. Месцы пражывання: ускрайкі і паляны пераважна сасновых лясоў. За год дае 1 пакаленне. Матылі лётаюць у ліпені-жніўні. Вусені кормяцца на гарычках, у працэсе развіцця звязаны з мурашкамі роду Myrmica. Вусені старэйшых узростаў трапляюцца ў мурашніках. Яны ж і зімуюць. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia