Блакітніца эраідэс
Блакітніца эраідэс (Polyommatus eroides) — матыль з сямейства блакітніц. Размах крылаў 30-34 мм. Крылы самца зверху атласна-блакітныя з цёмнай аблямоўкай, знізу светла-шэрыя. У самак верх крылаў буры, ніз буравата-шэры. На сподзе крылаў характэрны для блакітніц гэтага роду яркі малюнак з круглых чорных крапінак у белых арэолах, аранжавых лунак уздоўж краю, абмежаваных чорнымі дужкападобнымі плямамі. Пашырэнне: ад Усходняй Еўропы да горных раёнаў Цэнтральнай і Усходняй Азіі. У Беларусі вядома па некалькіх знаходках на поўдні. Месцы пражывання — ускрайкі сасновых лясоў. За год дае адно пакаленне. Матылі лётаюць у чэрвені-ліпені. Вусені развіваюцца на кураваях. Яны ж і зімуюць. АховаГэты від уключаны ў спісы Чырвоных кніг Албаніі, Беларусі, Балгарыі, Грэцыі, Македоніі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіны і Югаславіі[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia