Бластуляцыя

Бластуля́цыя (ад стар.-грэч.: blastós — «зародак, парастак») — заключны этап працэсу драбнення яйка ў шматклетачных, на працягу якога адбываецца ўтварэнне бластулы.

У перыяд бластуляцыі паверхневыя бластамеры ўтвараюць эпітэліяпадобны пласт, узнікае цэнтральная поласць — бластацэль. Драбненне клетак становіцца асінхронным, працягласць мітатычнага цыклу ўзрастае за кошт падаўжэння інтэрфазы. Адбываюцца змены ў структуры клетак: у інтерфазных ядрах з'яўляюцца ядзеркі, ускладняецца структура мітахондрый, утвараюцца эндаплазматычная сетка і спецыялізаваныя міжклетачныя кантакты. У ядрах актывізуецца сінтэз інфармацыйнай РНК, што забяспечвае пераход да гаструляцыі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya