Блок нацыянальных меншасцяўБлок нацыянальных меншасцяў (польск.: Blok Mniejszości Narodowych, BMN) — палітычнае аб’яднанне, утворанае нацыянальнымі меншасцямі 17 жніўня 1922 года падчас выбараў у Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было правядзенне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасці Польшчы — беларусы, украінцы, яўрэі, немцы і рускія. Да блоку не далучыліся літоўцы, Бунд і частка Паалей-Цыёну . Выбары байкатавалі ўкраінцы Усходняй Галічыны. Галоўнай мэтаю блока было нацыянальнае раўнапраўе. У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сенат) БНМ ішоў у выбарчым спісе пад № 16, у 1928 годзе (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сенат) — пад № 18. БНМ існаваў да выбараў 1928 года. Дасягнутыя вынікі
Беларускія паслы і сенатары ад БНМ1922Пасольскія мандаты
Мандаты сенатара
1928Пасольскія мандаты Мандаты сенатара Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia