Больцманаўскі мозгБольцманаўскі мозг або «мозг Больцмана» — гіпатэтычны аб'ект, які ўзнікае ў выніку флуктуацый у нейкай сістэме і здольны ўсвядомліваць свае існаванне[1]. Магчымасць узнікненная такіх аб'ектаў разглядаецца часцей у мысленных эксперыментах у кантэксце статыстычнай механікі, космалогіі і філасофіі свядомасці. Канцэпцыя не з'яўляецца фізічнай гіпотэзай, а выкарыстоўваецца для вызначэння граніц космалагічных мадэляў і разумення магчымасцяў свядомасці ў кантэксце фундаментальных законаў фізікі[2]. Названа ў гонар Людвіга Больцмана, за яго ўнесак у развіцце статыстычнай фізікі. Паходжанне і канцэпцыяІдэя паходзіць з разважанняў Людвіга Больцмана (1844–1906), аўстрыйскага фізіка XIX ст., які ў 1896 годзе прапанаваў гіпотэзу аб тым, што ў бясконцай па часе сістэме з цеплавой раўнавагай могуць час ад часу адбывацца флуктуацыі ў напрамку зніжэння энтрапіі (т.з. парадокс Больцманаўскага Сусвету). Найменш імаверныя, але магчымыя флуктуацыі могуць прывесці да з’яўлення складаных структур, уключаючы арганізаваныя сістэмы, такія як мозг, які валодае свядомасцю і памяццю аб «мінулым», якога насамрэч не было. Канцэпцыя выкарыстоўваецца як reductio ad absurdum для ацэнкі навуковых тэорый Уплыў на філасофію і касмалогіюМысленны эксперымент «мозг Больцмана» выклікае шмат пытанняў у дачыненні да эпістэмалогіі і інтэрпрэтацыі космалагічных мадэляў. Калі спантаннае ўзнікненне і існаванне свядомага мозгу з ілжывымі ўспамінамі статыстычна больш верагодна, чым фарміраванне сусвету ў адпаведнасці з сучаснымі касмалагічнымі мадэлямі, то ўзнікае парадокс: чаму Чалавецтва, якое складаецца з істот з доўгай і звязанай гісторыяй, не можа з'яўляцца менавіта такім, флуктуацыйным мозгам. У сучаснай інфляцыйнай касмалогіі, асабліва ў кантэксце мультысусвету або «вечнай інфляцыі», магчымасць утварэння мозга Больцмана застаецца адкрытай праблемай. Калі касмалагічная мадэль прадказвае, што ў далёкай будучыні мозг Больцмана будзе узнікаць часцей, чым звычайны назіральнікі, то гэта мадэль лічыцца паталагічнай і адхіляецца. Канцэпцыя застаецца важным інструментам крытыкі касмалагічных мадэляў, падкрэсліваючы неабходнасць новых падыходаў да тэрмадынамікі і квантавай гравітацыі. На думку Шона М. Кэрала (амерыканскі фізік-тэарэтык, які спецыялізуецца на даследаваннях цёмнай энергіі і агульнай тэорыі адноснасці), тлумачэнне парадоксу мозга Больцмана можа заключацца ў тым, што лягчэй стварыць новы сусвет (і мозг, які будзе эвалюцыянаваць у ім), чым стварыць сам мозг[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia