Бонч-Асмалоўскія
Бонч-Асмалоўскія герба «Бонча» — старажытны шляхецкі род. Прадстаўнікі роду адыгрывалі значную ролю ў палітычным, ваенным і культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Паходжанне і гісторыяПаходзяць з Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ад Паўла Яўсеевіча Асмалоўскага, баярына Крычаўскага замка. Падчас адной з войнаў з Маскоўскай дзяржавай, Павел трапіў у маскоўскі палон. Паводле падання, Павел дапамог збегчы з палону пляменніку вялікага князя літоўскага і караля польскага, за што атрымаў асаблівую ласку ўладара. 5 кастрычніка 1511 года Жыгімонт Стары надаў Паўлу прывілей на валоданне зямлёй каля Асмаловіч. У 1551 годзе ўпершыню зафіксавана выкарыстанне Паўлам герба «Бонча». Адна з галін роду асела ў Асмалоўшчызне ў сучасным Падляскім ваяводстве Польшчы. Прадстаўнікі роду ўдзельнічалі ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, у тым ліку ў элекцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У XIX стагоддзі многія з іх падтрымалі паўстанне 1863—1864 гадоў пад кіраўніцтвам Каліноўскага, за што некаторыя Асмалоўскія былі рэпрэсаваны. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай род прызнаны ў дваранстве Расійскай імперыі і ўнесены ў радаводныя кнігі розных губерняў. Герб «Бонча»Герб Асмалоўскіх — «Бонча» — срэбны аднарог, сімвалізуе высакароднасць, мужнасць і чысціню. МаёнткіБонч-Асмалоўскія валодалі значнымі землямі на тэрыторыі сучасных Беларусі і Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Блонь (цяпер Мінская вобласць); Ляхавічы, Грынеўшчына, Студзянец, Зімоніна, Цітаўка (Шумяцкі раён, Смаленская вобласць); уладанні ў Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах Беларусі. Маёнткі Бонч-АсмалоўскіхУ складзе Вялікага Княства ЛітоўскагаУладанні — селішчы, службы, пусташы, урочышчы — размяшчаліся ў Мсціслаўскім ваяводстве. Селішчы і службы: Асмаловічы і належныя да іх Гіравічы, Лубянка, Палі, «селішча ў зямлі Кліпенскай», Стаі (Стайкі), Шумбор (Шумы бор). Урочышчы і пусташы: Дзягцярэўка, лог Дамамі́рскі (Дамамерыцкі), Івашкевічы, Корневічы, Мітрохава (пазней у дакументах: Мітрахоў, Мітрыхова, Мітрохава, Мітрыва), Магільна, Чулашкова, Чурава. У складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыіУладанні — маёнткі, землі, урочышчы — размяшчаліся ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні.
Асмаловічы (вёска, аколіца і ўрочышча), а таксама: Бабінічы, Безводзічы, Багданаўка, Бокшына, Балешын (вёска і аколіца), Брацьковічы, Брывіцкі, Гіравічы, Дзягцярэўка (вёска і ўрочышча), Ельня, Крывая Ніва, Кулікі, Лубянка (аколіца), Мядзведаўка, Палі, Скалін, Стайкі (Стаі), Цімонава, Фядосеўка, Фядотаўка, Шумоўка (Шумоў бор).
Зарэцкі бор, Івашкоўскі бор, Кліпенская зямля, Немежынская зямля, Пятроўскі лес, Старосельскі бор, названы ўрочышчам Чартэж.
Андрэева (Андрэева), Арцюцьковічы, Бесяцкі, Бярэзінская, Баровая Грынеўшчына, Брывіца (Брывіда), Будогаш (Будзішча), Вялікая Ніва, Вялікі Бор, Войнілавец (Войнілава), Валаскова, Вотра, Выдрэя, Вылазы, Вычыкаўшчына, Гарманоўшчына, Глінішча, Гарадок, Грабузы (Гарбузы), Гразівец, Гразнеўскае, Грамачывец, Гураво, Дзедзішчы (Дзяцінішча), Добрая Вада, Доўгі, Дубеікаўшчына, Дуброва (Дуброва Лукіна), Елецкая, Ёлкі, Ёсікаўшчына, Жданоўшчына, урочышча Забалешын («якое завецца Мечынам у зямлі Кліпенскай»), Забалацце, Зады, Заеўнік, Залозы, Залужжа, Запрудіна, Зародзішча, Захватаўскае, Зуброўка, Івашковічы, Каліміч, Калітка на Гурэеве (Гірэеве), Кірэеўшчына, Кокот, Каленіца, Калеснікаўскае, Карэнеўка, Карма, Краераўшчына (Крэераўшчына), Крычаўшчына, Лазоўка, Лебедка, Лепковічы, Ліцкоўшчына, Ловішоўскае (Лоўшоўскае), Лядішча (Ляда), Макаве, Малафеева, Марковішчына, Мядзведаўка, Міснікаўскі, Мітрахоў (Мітрыхова, Мітрохава, Мітрыва), Мішуцінскае, Магільна (ці Дорогін), Мохавае, Найвонкевічы, Насыраўшчына, Неміраўшчына, Няпрэўшчына, Несонаўская, Навінкі, Пацаўчы, Арлоўскае балота (Арлы), Асіноўка (Асіноўцы), Асаў, Паўловічы, Петракоўскае, Пячын, Плясы, Падзевічы (Падсевічы, Падсевішча), Падобедаўшчына, Рагоза (Разоша, Розоск), Русілаўцы (Русілаўка ці Гайкоўка), Селецк, Сялішча, Сямігош (Сяміхоч), Сідкоўшчына (Сядотаўшчына), Старынкі, Староселле, Сураўшчына, Сутокі, Татарскае балота, Талстуха ў Грынеўшчыне, Узроўе, Улазава (Улазкаў), Усохі, Усполле, Фядотаўскае, Хлусеўшчына, Шыч, Яніца(ы) «ў аколіцы Асмаловіч». Вядомы прадстаўнікі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia