Бранзалет![]() Бранзалет — звычайна круглая металічная, шкляная, керамічная, касцяная, драўляная, бурштынавая, камянёвая, цяпер і пластмасавая рэч для ўпрыгожвання рук (у некаторых геаграфічных мясцінах і ног). ГісторыяНа Беларусі знойдзены медныя бранзалеты сярэднедняпроўскай культуры (2-я палова III — 1-я палова II тысячагоддзя да н.э.) на могільніку каля в.Стрэліца Быхаўскага раёна і бронзавыя з завіткамі на канцах — тшцінецкай культуры (XV—XI стст. да н. э.). У раннім железным веку былі жалезныя, бронзавыя і срэбныя бранзалеты розных узораў. Тое, што знойдзены ліцейныя формы, тыглі, загатоўкі ў выглядзе кавалкаў бронзавага дроту, сведчыць: большасць бранзалетаў выраблялася на месцы. З развіццём гарадоў і ўдасканаленнем ювелірнай справы на Беларусі наладзіўся выраб бранзалетаў з каштоўных металаў (залатыя са стылізаванымі галоўкамі на канцах з Мінска, XII ст.) і з аздабленнем рознымі эмалямі, каштоўнымі камянямі, чарненнем, філігранасцю, зярненнем, інкрустацыяй. Шкляныя бранзалеты (з X ст.) былі рознага колеру, рабіліся спосабам выцягвання шклянога дроту з мяккай шкламасы. Аздаблялі іх перавітымі шклянымі ніткамі ў большасці жоўтага колеру. Бранзалетства шырока развіта і сёння. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia