Бранка Младанавіч
Бранка Младанавіч (сербск.: Бранко Младеновић, балг.: Бранко Младенович; пам. да сакавіка 1365) — сербскі феадал і севастакратар, васал цара Сербіі Стэфана Ураша Душана (1331—1355). БіяграфіяСваяк сербскай каралеўскай дынастыі Няманічаў. Яго бацькам быў Младан, які згадваецца з тытуламі прэфекта і герцага ў часы кіравання каралёў Стэфана Мілуціна (1282—1321) і Стэфана Дзечанскага (1321—1331). У 1323 годзе Младан быў вядомы як намеснік Трэбінэ і Драчэвіцы. Лічыцца, што яго сям'я паходзіць з Захум'я. Сербскі кароль Стэфан Ураш IV Душан прызначыў Бранку Младанавіча намеснікам вобласці Охрыд і дараваў яму ганаровы тытул севастакратара. Пасля смерці ў 1355 годзе Стэфана Душана Бранка Младанавіч падтрымаў яго сына і спадчынніка Стэфана Ураша V (1355—1371). Бранка Младанавіч з'яўляецца родапачынальнікам сербскай дынастыі Бранкавічаў. Яго сястра Раціслава стала жонкай буйнога сербскага магната Алтамана Войнавіча (пам. 1359). Сям'я і дзеціІмя і паходжанне жонкі невядомыя. Дзеці:
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia