Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі
Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі (15 сакавіка 1938, Мар’іна Горка — 25 чэрвеня 2015) — беларускі празаік, краязнавец. БіяграфіяВучыўся ў Мар’інагорскай СШ №1. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты «Сцяг працы», 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай, Блужскай[1] і Зоркаўскай[2] школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку. ТворчасцьПісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш — даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У сааўтарстве з А. Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны — воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. УзнагародыУ 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура» Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia