Братні саюз літоўскай моладзі
Бра́тні саю́з літо́ўскай мо́ладзі (польск.: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej) ― тайная моладзевая арганізацыя, якая існавала ў Беларусі і Літве ў 1846—1849 гадах. Гісторыя заснаванняНазва саюза супадае са радком з польскага куплета Інтэрнацыяналу, які да таго часу яшчэ не быў напісаны:
Саюз заснаваны ў Вільні мясцовымі збяднелымі шляхціцамі-католікамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі[1]. Спачатку ў яго ўваходзілі А. Янкоўскі, Караль Маеўскі , В. Клечкоўскі, Э. Ёдка, К. Дабкевіч. Саюз аб’ядноўваў студэнцкую польскамоўную каталіцкую моладзь. У 1848 годзе да яго далучыліся разначынцы, рамеснікі, дробная шляхта[2]. Мэты і праграма Саюза![]() У праграме былі вылучаны патрабаванні незалежнасці «Польшчы» (гэта значыць былых зямель федэрацыйнай польска-літоўскай Рэчы Паспалітай) і абвяшчэнне яе рэспублікай, ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Сябры саюза вялі агітацыю ў Вільні, Наваградку, Лідзе, Слоніме і іншых гарадах[3]. Яны спрабавалі прыцягнуць на свой бок нават салдат Бабруйскай крэпасці і Мінскага гарнізона. На 5 красавіка 1849 года было прызначана паўстанне. Змоўшчыкі разлічвалі на хуткі пачатак руска-прускай вайны[4]. Разгром Саюза літоўскай моладзі27 сакавіка 1849 года пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек (17 % з іх былі рамеснікамі, 25 % ― навучэнцы, астатнія ― з дробнай шляхты). Кіраўнікі і найбольш актыўныя члены прысуджаныя да смяротнага пакарання, замененага катаржнымі работамі ад 10 да 15 гадоў. Многія сябры Саюза пасля ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864)[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia