Браты Міладзінавы
Браты Дзімітр (1810, Струга — 23 студзеня 1862 Канстанцінопаль) і Канстанцін (1810, Струга — 18 студзеня 1862) Міладзінавы — дзеячы балгарскае культурнага адраджэння 19 стагоддзя. Сям’яБраты Міладзінавы нарадзіліся ў вялікай сям’і ганчара Хрыста Міладзінава і яго жонкі Султаны Міладзінавай. Бацькі мелі восем дзяцей: Дзімітр і Канстанцін, Навум, Тане, Мате, Апостал, а таксама Ганна і Крэста. ДзейнасцьАбодва браты былі важнымі фігурамі ў справе балгарскае адраджэння. Зборнік братоў МіладзінавыхУ 1856 годзе Дзімітр вярнуўся ў Стругі для суправаджэння свайго брата Канстанціна, які ездзіў у Расію для вывучэння славянскай філалогіі ў Маскоўскім універсітэце. У Макве ён застаўся да заканчэння ўніверсітэта ў 1860 годзе, а затым у Вене ён сустрэўся з Ёсіпам Юраем Штросмаерам , яки дапамог яму ў выданні калекцыі балгарскіх народных песень. Зборнік пад назвай «Бѫлгарски народни пѣсни. Собрани отъ братья Миладиновци, Димитрія и Константина и издадени отъ Константина. Въ Загребъ. Въ книгопечатница-та на А. Якича, 1861». Выходзіць у Заграбе ў 1861 годзе[1][2][3]. Ён складаўся з 660 балгарскіх народных песень з славянскіх рэгіёнаў Цэнтральных і Усходніх Балкан. Паэзія Канстанціна МіладзінаваПаэзія Канстанціна Міаладзінава была напоўнена сацыяльнымі і нацыянальнымі матывамі. Ніжэй прыведзены спіс прац, апублікаваных пры яго жыцці:[4]
СмерцьУ сярэдзіне 1861 года Канстанцін пакінуў Заграб і паехаў у Бялград, дзе даведаўся, што яго брат Дзімітр знаходзіцца ў Канстанцінопальскай турме. Потым, ён накіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе быў арыштаваны туркамі, абвінавачаны ў шпіянажы і кінуты ў турму. Браты Канстанцін і Дзімітр Міладзінавы памерлі ў 1862 годзе ў Канстанцінопале пры загадкавых абставінах. Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia