Брацкая магіла

Брацкая магіла — групавое пахаванне памерлых прыблізна ў адзін час, часта ў выніку бітвы, голаду, эпідэміі або стыхійнага бедства. Для брацкіх магіл характэрна адсутнасць індывідуальных пахаванняў. Вялікая колькасць вайсковых брацкіх магіл з'явілася ў выніку Першай і Другой сусветных войнаў.[1]

Эпідэміялагічнае значэнне

Ва ўмовах вайны (калі ў большасці людзей у раёне баявых дзеянняў аслаблены імунітэт і асноўнай крыніцай вады з’яўляюцца адкрытыя крыніцы) хуткае пахаванне трупаў загінулых воінаў мае важнае значэнне для прадухілення распаўсюджвання заразных захворванняў сярод ваеннаслужачых і мірнага насельніцтва. Брацкія магілы з медыцынскага пункту гледжання з’яўляюцца «санітарнымі пахаваннямі».

Пры баявых дзеяннях таксама з’яўлялася вельмі актуальным пахаванне загінулых верхавых і гужавых коней, а таксама іншых цяглавых жывёл, што патрабавала арганізацыі жывёльных могільнікаў.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya