Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Глыбокае)
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — помнік у горадзе Глыбокае, знаходзіцца ў цэнтры горада, у парку Перамогі. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. АпісаннеУ брацкай магіле пахаваны воіны і партызаны якія загінулі ў баях пры вызваленні Глыбокага ў ліпені 1944 года. Усяго пахавана 138 чалавек. Імёны 98 загінуўшых вядомыя, 40 пахаваных — невядомыя. Першы помнік на брацкай магіле ўстаноўлены ў 1964 годзе. Ён уяўляў сабой абеліск з імёнамі пахаваных, справа ад якога размяшчалася скульптура воіна, а злева — жанчыны. У 1994 годзе быў адкрыты новы помнік работы скульптара В. Якавенкі. Ён уяўляе сабой абеліск вышынёй 10 м. На ім — бронзавая выява грэчаскай багіні перамогі Нікі, злева і справа ад яго скульптуры воіна і партызана. Перад стэлай пліта з імёнамі загінуўшых. На помніку шыльда «Воінскае пахаванне № 4060». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia