Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Славені)
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў в. Славені, Талачынскі раён. Размешчана ў цэнтры вёскі, ля самай аўтамагістралі Мінск — Масква. ГісторыяБрацкая магіла з’явілася ў 1964 годзе, у час падрыхтоўкі да 20-годдзя Перамогі над нацысцкай Германіяй. Астанкі воінаў і партызан, пахаваных у гады вайны ля аўтамагістралі, чыгункі, навакольных вёсак, былі перанесены ў адну брацкую магілу. Спачатку ў ёй спачывалі 35 афіцэраў, салдат і партызан. Затым чырвоныя следапыты Славенскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам былога партызана, настаўніка Я. А. Пасюціна знайшлі яшчэ дзевяць невядомых магіл. Астанкі загінуўшых таксама былі перанесены сюды. Школьнікі ўстанавілі іх імёны і апісалі подзвігі ўсіх 44 загінуўшых, пахаваных у брацкай магіле ў Славенях. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Іван Цімафеевіч Арцем’еў і французскі лётчык палка «Нармандыя-Нёман» Жак Гастон, які загінуў у небе Талачына летам 1944 года. АпісаннеНад братняй магілай узвышаецца скульптура воіна ў плашч-палатцы з аўтаматам на грудзях. У яго задуменных вачах і боль страт, і рашучасць адпомсціць ворагу за таварышаў па зброі, за спаленыя гарады і сёлы роднай Беларусі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia