Брацкая магіла (Блонь)

Славутасць
Брацкая магіла
53°31′43″ пн. ш. 28°11′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Блонь
Дата пабудовы 1944 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000506шыфр 613Д000506
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Блонь, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне Блоні, побач са скрыжаваннем аўтадарог Мінск — Бабруйск i Мар’іна Горка — Пухавічы.

Гісторыя

У брацкай магіле пахаваны 18 воінаў, загінуўшых пад час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пры абарончых баях і ў 1944 гадах, пры вызваленні Блоні ад нямецкіх войскаў.

Помнік

Абеліск на магіле пастаўлены ў 1950 годзе. Бетонны абеліск вышынёй 2,5 м, падстава 1,2×1 м. Вяршыня абеліска каранавана пяціканцовай зоркай на металічным стрыжні, на фасаднай частцы абеліска выявы сярпа і молата, ніжэй — мемарыяльная табліца з тэкстам: «Вечная слава героям, павшим в борьбе за свободу и независимость нашей РОДИНЫ!». На другой дошцы пайменны спіс паўшых. Надмагілле 3×3 м. Магіла абнесена металічнай агароджай 10×10 метраў[1].

Зноскі

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya