Брацкая магіла (Гарэлец)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Гарэлец, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца каля будынка выканаўчага камітэта. ГісторыяУ брацкай магіле пахаваны 55 савецкіх войнаў і 28 партызан атрада «Мсціцель», якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецкіх войскаў. Сярод пахаваных — воіны 48-й арміі 1-га Беларускага фронту і 2 чэхі: Бадан Ян Андрэевіч, загінулы 22 лютага 1944 года, і Насцішын Ян Янавіч, загінулы 17 лютага 1944 года. ПомнікУ 1983 годзе на магіле ўсталявана стэла. Стэла з чорнага шліфаванага граніту агульнай вышынёй 2,8 м, асновай 0,3×0,8 м пастаўлена на ступеністым пастаменце вышынёй 0,8 м, асновай 2,8×0,8 м. На вяршыні стэлы заходзіцца пяціканцовая зорка на металічным стрыжні. На стэле выбіты надпіс: «Вечная слава воинам и партизанам, павшим в боях за свободу нашей Родины. 1941—1944 г.г.». Ніжэй выбіты імёны загінулых герояў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia