Брацкая магіла (Дабея)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Дабея, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць. З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Шумілінскага раёна, занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. АпісаннеБрацкая магіла знаходзіцца на вясковых могілках. Пахаваны 282 чалавекі, з іх 270 вядомыя, 12 — невядомых савецкіх салдат і афіцэраў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне раёна ад нямецкіх войск. У брацкую магілу адразу пасля вайны былі перазахаваны астанкі воінаў з бліжэйшых вёсак Дабейскага сельсавета. У 1951 годзе на магіле быў устаноўлены абеліск з жалезабетону вышынёй 2 м, у 1987 годзе — надмагільныя пліты з імёнамі пахаваных воінаў. У 2007 годзе ўстаноўлены новы абеліск з чорнага мармуру з мастацкім афармленнем, на якім зроблены надпіс: «В громе великого боя Уснули, исполнив приказ, Спите спокойно, спите, герои, Вечная память о Вас»[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia