Брацкая магіла (Мар’іна Горка)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў горадзе Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца на гарадскіх могілках каля вёскі Уладзіміраўка. ГісторыяУ брацкай магіле пахавана 83 войнаў і партызана, якія загінулі ў 1941 і 1944 гадах у баях супраць нямецкіх войск. Сярод пахаваных 3 афіцэра, 75 салдатаў і 5 партызан. У 1960 годзе ўсталяваны абеліск, збудаваны па тыпавых праектах Дзяржбуда БССР. Жалеза-бетонны абеліск вышынёй 3,5 м, падставай 1,2×2,5 м. Вяршыню абеліска карануе пяціканцовая зорка на металічным стрыжні, другая ляпная зорка ў верхняй частцы абеліска. На мармуровай дошцы памерам 0,68×1 м. — тэкст: «Здесь похоронены защитники Родины в период Великой Отечественной войны». Ніжэй занесены прозвішчу загінулых. Магіла абнесена металічнай агароджай 4×10 м.[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia