Брацкая магіла (Міжрэчча)
Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Міжрэчча, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Знаходзіцца за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі. АпісаннеУ 20 брацкіх магілах пахавана 350 мірных жыхароў і партызан брыгад 1-й Мінскай і «Полымя», якія загінулі ў 1941—1944 гадах у змаганні супраць нямецкіх захопнікаў. У 1964 годзе на брацкіх магілах адкрыты стэлы. На бетоннай падстаўцы даўжынёй 7 м усталявана стэла і 5 мемарыяльных табліц. Стэла вышынёй 5 м, падставай 1,8×0,5 м, на якой знаходзіцца барэльеф адлюстравання жалобных воінаў, партызан і жанчын. У левым вуглу стэлы выбіты тэкст: «Вечная слава павшим героям». Злева на мемарыяльнай табліцы памерам 1,7×0,5 м — пяціканцовая зорка і тэкст: «Вечная слава павшим в боях за освобождение нашей Родины». На іншых чатырох мармуровых дошках вышынёй 2 м выбіты імёны загінулых. Магілы абнесены агароджай 50×60 м[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia