Бруна Лемяшэўскі
Бруна Лемяшэўскі (ісп.: Bruno Mauricio Lemiechevsky Melessi; нар. 3 сакавіка 1994, Мантэвідэа, Уругвай) — іспанска-уругвайскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік італьянскага клуба «Лі Пунці» з Сасары. Клубная кар’ераНарадзіўся ва Уругваі, дзе жыў некаторы час, але пазней перабраўся ў Іспанію, дзе гуляў у розных камандах ніжэйшых ліг Каталоніі. У кастрычніку 2015 года падчас наведвання родзічаў у Беларусі (Лемяшэўскі мае беларускія карані, яго продкі атрымалі прозвішча ад вёскі Лемяшэвічы на Піншчыне[2]) па прапанове сябра сям’і Алега Страхановіча прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію». Падчас прагляду адзначыўся голам у таварыскім матчы з БАТЭ і здолеў уразіць галоўнага трэнера мазыран Юрыя Пунтуса. У студзені 2016 года далучыўся да «Славіі»[3]. Сезон 2016 распачаў у дублі, але ўжо 15 красавіка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Граніта», дзе забіў адзіны гол сваёй каманды (1:3). Пазней стаў чаргаваць выхады ў асноўным складзе і на замену. У пачатку сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, улетку вярнуў трывалае месца ў аснове. З 4 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У канцы 2017 года ў сувязі з забаронай на выступленне легіянераў у Першай лізе пакінуў беларускі клуб. У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[4]. Са жніўня 2018 года пачаў выступаць за клайпедскі «Атлантас», пакінуў яго ў канцы года. У першай палове 2019 года выступаў у Швецыі за «Крамфорс». У жніўні 2019 года далучыўся да андорскага клуба «Сан-Жулія», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Інтэр» з Эксальдэса. У студзені 2021 года вярнуўся ў Іспанію і стаў іграком «Вільярабледа», а ў ліпені 2021 года апынуўся ў складзе «Сантаньі». Сезон 2022/23 правёў у італьянскім «Лі Пунці». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia