Брэстгазаапарат

Брэстгазаапарат
Тып бізнес
Заснаванне 1951
Краіна
Размяшчэнне
Адрас
Сайт gefest.com

СП ААТ «Брэстгазаапарат» — Брэсцкае прадпрыемства, вядучы вытворца газавых пліт у СНД. Пад гандлёвай маркай Гефест вырабляе газавыя, газаэлектрычныя і электрычныя кухонныя пліты.

Гісторыя

Прадпрыемства было заснавана ў 1951 годзе як рамонтна-механічны завод. Першыя газавыя пліты тут былі выпушчаныя ў 1958. У 1975—1977 гадах была праведзена карэнная рэканструкцыя прадпрыемства. Вытворчае абсталяванне французскай фірмы «Крэз-Луар Энтэрпрайз», устаноўленае на прадпрыемстве, дазволіла вырабляць 500.000 газавых пліт у год. Яго ўкараненне вывела прадукцыю брэсцкага завода на еўрапейскі ўзровень, паспяхова падтрымліваецца да гэтага часу. Завод з’яўляўся адным з вядучых прадпрыемстваў у СССР па вытворчасці бытавой газавай апаратуры, выпусціўшы ўжо ў 1975 годзе трохмільённую газавую пліту.

У 1994 годзе было праведзена акцыянаванне завода і створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства. Кантрольным пакетам акцый (51 %) валодае РАТ «Газпрам», 29,9 % належыць беларускаму ўраду, астатнія — фізічным асобам.

Сёння СП ААТ «Брэстгазаапарат» — найбуйнейшае прадпрыемства ў СНД, якое вырабляе звыш 700.000 пліт у год. Па тэхнiцы і тэхналагічнаму узроўню канструктарскіх распрацовак завод знаходзіцца ў ліку лепшых сярод аналагічных прадпрыемстваў іншых краін. Пра гэта сведчаць розныя міжнародныя сертыфікаты: еўрапейскі сертыфікат VDE на электрычныя пліты, польскі сертыфікат на газавыя пліты. Прадукцыя прадпрыемства сертыфікавана па міжнароднай сістэме стандартаў ISO 9001-2000.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya