Булавабрух кольчаты
Булавабрух кольчаты, вялікая кольчатая страказа, кардулегастр кольчаты (Cordulegaster boltonii) — від стракоз сямейства булавабрухаў. АпісаннеДаўжыня брушка 54—64 мм, задніх крылаў 41—47 мм. Буйныя чорныя стракозы з ярка-жоўтымі палосамі на грудзях і кольцамі на брушку, пры яго аснове — шыпападобныя вырасты. Крылы празрыстыя. Пярэднія і заднія крылы розныя па форме, трохвугольнікі на іх выцягнуты ўздоўж. Вочы сутыкаюцца на цемі. ПашырэннеПашыраны ў Еўропе (акрамя поўначы). На Беларусі трапляюцца нешматлікія папуляцыі. Імага жывуць у зацененых месцах, каля берагоў рэк і ручаёў. Лічынкі вялікія, развіваюцца ў праточных водах з павольным цячэннем. Асаблівасці біялогііСтракозы хутка лётаюць па берагах вадаёмаў, аддаляючыся часам на вялікія адлегласці ад месцаў выпладу. Лёт у чэрвені-ліпені. Яйцы адкладваюць у час лёту ў вільготны грунт на невялікую глыбіню. Дарослыя кормяцца насякомымі, рэгулятары колькасці крывасосных двухкрылых. Лічынкі сілкуюцца воднымі беспазваночнымі, маляўкамі рыб. Цыкл развіцця 3-4 гады. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia