Быстранка
Быстра́нка (Alburnoides bipunctatus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы стракатка, сіняўка, ушвейка. АпісаннеНевялікая рыбка, даўжынёй 10—13, часам да 15 см, маса да 13 г. Падобная да верхаводкі (адрозніваецца дзвюма цёмнымі палосамі ўздоўж бакавой лініі і больш цёмнай афарбоўкай). Спіна цёмна-шэрая або цёмна-зялёная, брушка і ніз бакоў серабрыстыя. Лусна тонкая, лёгка ападае. Спінны і хваставы плаўнікі шэрыя, астатнія светлыя. Рот канечны. рыла злёгку высоўваецца над ніжняй сківіцай. У перыяд нерасту афарбоўка яркая, плаўнікі ля асновы чырванаватыя. ПашырэннеПашырана ў Еўропе на поўнач ад Альпаў. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў басейнах Заходняй Дзвіны, Нёмана, Заходняга Буга, Дняпра. Жыве ў рэках з хуткім цячэннем (адсюль назва). Асаблівасці біялогііЖывіцца лічынкамі насякомых хіранамід, жукамі, ніжэйшымі ракападобнымі, водарасцямі. Полавая спеласць у 2 гады. Нерастуе ў другой палове мая — чэрвені на быстрынах з камяністым дном. Ікру адкладвае парцыённа. ПромыселПрамысловага значэння не мае. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia