Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады
«Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады» — орган левага крыла беларускай парламенцкай фракцыі ў сейме Польшчы. Выдаваўся з 11 лістапада 1925 да 4 снежня 1926 у Вільні на беларускай мове. Друкаваў прамовы грамадскіх дэпутатаў у сейме, іх інтэрпеляцыі, звароты да польскага ўрада і кіраўнікоў міністэрстваў. У інтэрпеляцыях (у 1927 выйшлі ў Мінску асобным выданнем на беларускай і рускай мовах) і інш. дакументах выкрываліся факты грубага парушэння мясцовай польскай адміністрацыяй канстытуцыі дзяржавы і падпісаных Польшчай міжнародных трактатаў, беспадстаўныя арышты і збіванне палітзняволеных, марадзёрства дыслацыраваных у Заходняй Беларусі польскіх войск, абкладанне сялян непамернымі падаткамі, рэпрэсіі супраць беларускага перыядычнага друку, самачыннае закрыццё старастамі беларускіх школ, пераследаванне настаўнікаў і г.д. На старонках «Бюлеьэня...» надрукаваны «Палітычная платформа Беларускай сялянска-работніцкай грамады» (№ 9), «Арганізацыйны статут БСРГ» (№ 12), выступленні ў сейме П. Мятлы, С. Рак-Міхайлоўскага, Б. Тарашкевіча, П. Валошына, Ю. Сабалеўскага і інш. Вядома 16 нумароў, з іх 3 канфіскаваны. Выданню папярэднічаў «Бюлетэнь Беларускага пасольскага клуба» (1925, выйшла 3 нумары). Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia