Бярозаўка (прыток Калымы)
Бяро́заўка (руск.: Берёзовка[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Калыма (басейн Усходне-Сібірскага мора). Даўжыня ракі 517 км. Плошча вадазбору 24 800 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 105 м³/с, за 202 км ад вусця (каля пасёлка Бярозаўка) — 63 м³/с[1]. Найбольшы расход вады каля пасёлка Бярозаўка складае 254[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 3,314[1] км³/год. Выток Бярозаўкі і большая частка яе басейна знаходзіцца на Юкагінскім пласкагор’і. Працякае ў шырокай даліне. Рэчышча звілістае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Перамярзае ў вярхоўі і зрэдку — ў сярэднім цячэнні. Асноўныя прытокі: Сівер, Лісіная, Супры (правыя), Летняя, Бытыгынджа (левыя). У басейне ракі каля 2000 азёр агульнай плошчай 44,8 км²[1]. Цікавыя фактыНа беразе Бярозаўкі ў пачатку XX стагоддзя ў вечнай мерзлаце быў знойдзены труп маманта[2][3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia