Бярозкавыя
Бярозкавыя[1] (Convolvuláceae) — сямейства павойных раслін (ёсць формы і не кучаравыя) з двухдольных. Батанічнае апісаннеУ большасці бярозкавых сцябло завівается спіральна направа (па кірунку гадзіннікавай стрэлкі) або налева каля якой-небудзь падпоры (гл. Павойныя расліны, Закручванне сцеблаў, Нутацыя). Лісце ў асноўным простае, чарговае (не супраціўнае) на даволі доўгіх хвосціках, суцэльнае і пры аснаванні часцей сэрцападобнае або стрэлападобнае, радзей рассечанае на долі. Кветкі правільныя, толькі ў аднаго роду двухсіметрычныя, яшчэ радзей аднаполыя. Вяночак суцэльны, буйны званочкавы або лейкападобны, або трубчата-варонкападобны, у пупышцы ў многіх відаў згорнуты спіральна, часам складкавы або лускавата размешчаны, белы або афарбаваны ў тоны ружовага, сіняга і фіялетавага колераў. Тычынак пяць, прымацаваных да аснавання вяночка; завязь свабодная, ля аснавання з кальцавым абадком, адна- або двухгнёздавая. Плод — часцей за ўсё шарападобная, рэдка лопасцевая каробачка з нешматлікім насеннем; у нямногіх родаў плод ягадападобны. АрэалДа бярозкавых адносяцца да 40 родаў з 1000 відамі траў аднагадовых і шматгадовых, паўкустоў і кустоў, ва ўсіх паясах зямнога шара, акрамя халоднага; асабліва частыя ў трапічнай Азіі і Амерыцы, Вест-Індыі (цэнтр іх распаўсюджвання); нямала таксама ў Аўстраліі і трапічнай Афрыцы. Выкапняў вядома да 10 відаў з трацічных адкладаў. У культурыВялікая колькасць бярозкавых вядома ў садаводстве, асабліва роды бярозка, Calystegia, іпамея. У Расіі каля 22 відаў. У некаторых родаў карані нясуць мясістыя пажыўныя шышкі; такі, напрыклад, батат (Ipomoea batatas Lam.), у Японіі, Усходняй Афрыцы і Бразіліі, ужываецца ў ежу ў Бразіліі. Па іншых уласцівасцях выдатныя Convolvulus scamonia і Ipomoea purga, мексіканская расліна, мясісты корань якой дае лёгкі слабільны сродак; корань вядомы пад імем ялапавага (radix Jalappae), паколькі лічылася, што ён паходзіць ад другога віду таго ж роду, Ipomoea jalappa, што апынулася няслушным. Роды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia