Бібліятэка Лаўрэнціяна

Інтэр’ер чытальнай залы Бібліятэкі Лаўрэнціяна

Бібліятэка Медычы Лаўрэнціяна (коратка Лаўрэнціяна, лац.: Biblioteca Medicea Laurenziana) — знакамітая сваімі манускрыптамі дзяржаўная бібліятэка Італіі, знаходзіцца ў Фларэнцыі. Бібліятэка з’явілася яшчэ ў часы кіравання Медычы. Сваю назву «Лаўрэнціяна» бібліятэка атрымала ў гонар Ларэнца I Медычы, які значна ўзбагаціў фонды бібліятэкі свайго дзеда Козіма Медычы Старэйшага.

Гісторыя збору

Козіма Медычы Старэйшы заснаваў хатнюю бібліятэку ў 1444 годзе на аснове свайго шырокага збору рукапісаў. Пасля смерці ў 1437 годзе ягонага сябра Нікола Ніколі, які таксама захапляўся старажытнымі рукапісамі, Козіма атрымаў у спадчыну яго збор, які ён часткова перадаў у манастыр Сан-Марка. Калі ў 1497 годзе Медычы былі выгнаны з Фларэнцыі, бібліятэка перайшла ў рукі горада і была адпраўлена ў Сан-Марка. Пасля вяртання ў Фларэнцыю ў 1512 годзе Медычы вярнулі сабе не толькі ўладу ў горадзе, але і сваю калекцыю кніг.

Гісторыя будынка

Адно з найвялікшых архітэктурных здзяйсненняў Мікеланджэла — лесвіца Лаўрэнціяны — нагадвае паток лавы (паток думкі).

Імя бібліятэцы даў Джуліа Медычы (1478—1534), незаконны пляменнік Ларэнца I, які стаў у 1523 годзе Папай Рымскім Клементам VII і даручыў у 1524 годзе Мікеланджэла будаўніцтва будынка бібліятэкі. Па яго эскізах з паўднёвага боку клуатра базілікі Сан-Ларэнца ў наступныя два гады быў збудаваны будынак.

У наступныя тры дзесяцігоддзі да 1560 года па праекце Мікеланджэла аздабленнем будынка займаліся іншыя дойліды, у тым ліку Джорджа Вазары і Барталамеа Аманаці. Бібліятэка адкрылася ў 1571 годзе. Будынак аб’яднаў у сабе рысы маньерызму, позняга італьянскага Адраджэння, што прывяло да дзіўных эфектаў. Унікальная па форме манументальная лесвіца, якая вядзе ў бібліятэку, збудаваная па праекце Мікеланджэла, уяўляе сабою складанае збудаванне, што робіць уздым у бібліятэку візуальна даўжэйшым і вышэйшым, чым у рэчаіснасці. Кожная дэталь у бібліятэцы — вокны, столь, падлога і лавы ў чытальнай зале — прадумана Мікеланджэла, які паспрабаваў стварыць у ёй практычную навучальную атмасферу.

Фонды

Фонды Бібліятэкі Медычы Лаўрэнціяна налічваюць каля 150 000 кніг, сярод якіх знаходзяцца інкунабулы XV ст. і выданні XVI ст., а таксама каля 11 000 рукапісаў і 2 500 папірусаў.

Бібліяграфія

  • My Heilmann (1981). Florenz und die Medici(ням.). Köln.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  • Christoph Hennig (1996). Florenz(ням.). Köln.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  • Edoardo Bonechi (1979). Firenze(італ.). Florenz.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya