Бінарныя злучэнні

Бінарныя злучэнні — злучэнні двух хімічных элементаў.

Наменклатура Б.з. простая: назва будуецца з міжнароднай назвы электраадмоўнейшага элемента з суфіксам «-ід», «-ыд» і назвы менш электраамоўнага элемента ў родным склоне. У выпадку элемента з пераменнай валентнасцю яна ўлучаецца ў назву ў выглядзе рымскіх лічбаў. Да назвы электраадмоўнейшага элемента можа далучацца прыстаўка з лічбавым значэннем, якая пазначае колькасць яго атамаў у Б.з. Ёсць свае асаблівасці ў наменклатуры аксідаў. Шматлікія бінарныя злучэнні маюць трывіяльныя назвы.

Прыклады: метан — тэтрагідрыд вугляроду; N2O5 — пентаксід азоту, азотны ангідрыд; FeCl3 — хларыд жалеза ІІІ, хлорнае жалеза.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya