Бірабіджанскі раён
Бірабіджанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бірабіджан, які не ўваходзіць у склад раёна (самастойнае муніцыпальнае ўтварэнне «горад Бірабіджан» са статусам гарадской акругі). ГеаграфіяРаён мяжуе са Смідовіцкім, Ленінскім, Аблучанскім раёнамі ЯАВ, а таксама з Хабараўскім краем і Кітаем. Плошча тэрыторыі — 4500 км². Раён акружаны перадгор’ямі Малога Хінгана, вяршынямі Пактой, Шчука, Вялікі Ушумун, Чуркінскім хрыбтом. Размешчаны ў басейне ніжняй плыні ракі Біры, па тэрыторыі раёна таксама працякаюць яе прытокі: Малая Біра, Вялікі і Малы Ушумун, Папярэчная, Бірушка і інш. Радовішчы гаручых карысных выкапняў (Ушумунскае радовішча бурага вугалю і дванаццаць радовішчаў торфу) і будаўнічых матэрыялаў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia