Бітва на Стрэве (1348)

Бітва на Стрэве 2 лютага 1348 года — баявое сутыкненне паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і Вялікага Княства Літоўскага на рацэ Стрэве паблізу Коўна.

Ордэнскае войска складалася ў асноўным з сілаў яго прускай часткі, таксама былі крыжаносцы-госці — англійскія і французскія рыцары. Вялікалітоўскае войска пад камандаваннем вялікіх князёў Альгерда і Кейстута складалася, апроч уласна літоўцаў, з атрадаў Уладзіміра-Валынскага, Берасця, Віцебска, Смаленска і Полацка.

Перад бітвай ордэнскае войска на працягу тыдня спусташала землі літоўскага Панямоння. Вялікалітоўскае войска шукала і перастрэла немцаў, ініцыятыва пачатку бітвы належала яго камандуючаму — вялікаму князю Альгерду.

Вялікалітоўскія войскі пацярпелі паразу. Нямецкія храністы, відавочна, перабольшвалі яе маштаб, падаючы лічбы страт з ордэнскага боку — 8 братоў-рыцараў і 42 ваяры, а з боку літвінаў — «тысячы», але пэўна параза была вельмі цяжкай. Сярод загінулых адзначаны полацкі князь Нарымонт, брат Альгерда і Кейстута. У падзяку за перамогу ў Кёнігсбергу пабудаваны касцёл Дзевы Марыі, патронкі Ордэна.

Літаратура

  • Кузьмин А. В. Восточная Европа и поражение войск Великого Княжества Литовского в битве на р. Страве 2 февраля 1348 г .: военные и внешнеполитические итоги // Studia Historica Europae Orientalis. — Мн.: 2012. — № 5. — С. 84-115.
  • Сагановіч Г. Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. -- ISBN 985-08-0515-3. -- С. 127.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya