Бітва пры Вільяндзі
Бітва пад Вільяндзі, Бітва на дзень Святога Мацвея (эст.: Madisepäeva lahing) — адна з найбольш значных бітваў між немцамі і эстамі, якая адбылася ля горада Вільяндзі 21 верасня 1217 годзе, у часе Лівонскага крыжовага паходу. УдзельнікіЗ боку эстаў выступала кааліцыя шасці асноўных правінцый (маакондаў) кантынентальнай Эстоніі: Равала (Рэвель), Ляэнемаа (Раталія), Хар’юмаа (Гарыэн), Вірумаа (Віронія), Ярвамаа (Гервен) і Сакала. Іхняе войска налічвала каля шасці тысяч салдат. Супраць эстаў выступіла трохтысячнае лівонскае войска, якое складалася з войскаў рыжскага біскупа, крыжакоў графа Альберта з Гальштыніі, ордэна мечаносцаў і рушэння нядаўна перавернутых у хрысціянства латгалаў (летаў) і ліваў. Ход бітвыКрыжакі нанеслі эстам сакрушальнае паражэнне. Агульныя страты кааліцыі склалі амаль 1000 чалавек, не лічачы загінулых падчас уцёкаў. Загінулі таксама Лембіт (правадыр эстаў) і Каўпа (перавернуты ў хрысціянства правадыр лівонцаў). Немцам дасталася каля дзвюх тысяч баявых коней. ВынікіГэтая перамога германцаў прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі, якія былі скораны цягам двух наступных гадоў. У канцы XIII стагоддзя аўтар сярэднявечнай Лівонскай рыфмаванай хронікі пісаў, што пасля гэтай бітвы эстаў прымусілі плаціць царкоўную дзесяціну, будаваць замкі і цэрквы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia