Біялагічны музей (Турку)
Біялагічны музей (фінск.: Biologinen museo) — музей натуральнай прыроды, размешчаны побач з узгоркам Сампаліна ў Турку. ГісторыяМузей быў заснаваны 15 ліпеня 1907 г. на ахвяраванні віцэ-консула Швецыі ў Турку Альфрэда Якабсана і яго жонкі Хелены. Драўляная віла, у якой размясціліся экспазіцыі музея, спраектаваная архітэктарам Аляксандрам Нюстромам і пабудавана ў стылі нацыянальнага рамантызму. Першапачаткова ў музеі было дзесяць дыярам, якія адлюстроўвалі разнастайнасць прыроды Фінляндыі: марское ўзбярэжжа Балтыйскага архіпелага, лес у летні і зімовы час, заліўныя лугі, суровы ландшафт Лапландыі. Аўтар дыярам — вядомы шведскі натураліст і таксідэрміст Густаў Колтхаф. У цяперашні час у экспазіцыі музея — 13 дыярам з відамі жывой прыроды Фінляндыі, у якіх размешчаны пудзіла 31 віда млекакормячых і амаль 150 відаў птушак. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia