Б’еф

Верхні б'еф плаціны ГЭС Шонла

Б'еф (фр.: bief) — частка ракі, канала, вадасховішча або іншага воднага аб'екта, якая прымыкае да гідратэхнічнага збудавання.

Збудаванні, у якіх могуць быць б'ефы -- плаціна, шлюз, гідраэлектрастанцыя і іншыя.

Існуюць верхні б'еф, — размяшчаецца вышэй па цячэнні, і ніжні, які размяшчаецца па іншы бок гідратэхнічнага збудавання. Верхнім б'ефам часта з'яўляецца вадасховішча.

Б'еф, утвораны двума або некалькімі водападпорнымі збудаваннямі і размешчаны на водараздзельным участку воднай сістэмы або вадацёку, называецца раздзельным.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya