Даўжыня ракі 1120 км, плошча вадазбору — 196 438 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114[3][4][2] м³/с.
Выток ракі знаходзіцца ў Драконавых гарах, на ўсход ад Яганэсбургу. Рака перасякае Драконавыя горы і плато Велд у глыбокай даліне, цячэ на паўднёвы захад да ўпадзення ў раку Аранжавую. Рэчышча ўтварае мяжу паміж паўднёва-афрыканскімі правінцыямі Мпумаланга, Гаўтэнг ды Паўночна-Заходняя правінцыя па правым беразе, і з правінцыяй Вольная дзяржава — на левым.
Буйнейшыя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (левыя), Харст[3][2]. Паводкі ў лістападзе — лютым. На рацэ буйное вадасховішча Вааль-Вілге[3].
Гісторыя
Узыход Сонца над ракою
Рака ў мінулым утварала мяжу між дзвюма бурскімі рэспублікамі, а пазней — правінцыямі Трансвааль і Аранжавая Вольная дзяржава. Геаграфічную назву Трансвааль можна перакласці літаральна як «па-за ракой Вааль». Назва пачала ўжывацца для адмежавання гэтых тэрыторый ад Капскай калоніі і калоніі Наталь.
Назву ракі Вааль можна перакласці з нідэрландскай мовы (а пазней — з афрыкаанс) — як цьмяны або блёклы. Імаверна, што тая назва пайшла ад колеру вады, асабліва падчас разліваў, калі з-за глею вада набывае каламутныя адценні.
↑ абвАфрика: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 389. — 672 с. с илл. (руск.)
Ва́аль // Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 389. — 672 с. с илл. (руск.)
Ва́аль // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 91. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Ва́аль // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 87. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).