Вадамерка сажалкавая
Вадамерка сажалкавая[1][2][3] (Gerris lacustris) — від паўцвердакрылых насякомых роду Gerris сямейства Gerridae[4]. Упершыню апісаны ў 1758 годзе шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем[5]. Апісанне і экалогіяДрапежнае насякомае каля 15 мм у даўжыню. Цела тонкае, буравата-шэрага адцення. Галава невялікая, з буйнымі вачыма. На канцах ног маюцца адчувальныя валасінкі, якія рэагуюць на рабізну на вадзе. Перасоўваецца па паверхні вады , выкарыстоўваючы заднія ногі як рулі; пярэднімі ж нагамі клоп захоплівае памерлых або патрапіўшых у ваду насякомых, якімі сілкуецца. Адчуваючы небяспеку, насякомае здольна хутка адскокваць ад раздражняльніка. Мае крылы[6]. Вадамерка сажалкавая можа сустракацца на вадаёмах з ранняй вясны да восені. Восенню ляцяць на зімоўку; групы зімуючых насякомых можна выявіць у абароненых месцах (напрыклад, у гаспадарчых пабудовах)[6]. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаная ў Афрыцы, Еўропе і паўночнай Азіі[5]. Засяляе сажалкі, канавы і вадаёмы з павольным цячэннем[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia