Вадзяны скарпіён звычайны

Вадзяны скарпіён звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nepa cinerea


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103767
NCBI  280154
EOL  612581

Вадзяны скарпіён звычайны[1] (Nepa cinerea) — від насякомых сямейства Вадзяныя скарпіёны (Nepidae).

Апісанне

Цела плоскае, шырокае, з двума дыхальнымі трубачкамі на канцы брушка. Пярэднія ногі некалькі нагадваюць клюшні скарпіёна. Даўжынёй 12-20 мм, шэрага. радзей чарнаватага колеру; крылы з чырвонымі або жаўтлявымі жылкамі.

Распаўсюджанне

Шырока вядомы від, які сустракаецца ў невялікіх стаячых вадаёмах і рэках з павольным цячэннем і багатай расліннасцю.

Экалогія

Палюе часцей за ўсё з засады, прытаіўшыся на воднай расліне. Нечакана выкідвае пярэднія лапы і хапае ахвяру, протыкая яе хабатком. Самка адкладае яйкі ў тканкі водных раслін.

Зноскі

  1. Вадзяныя скарпіёны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 397

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya