Вадзім Міхайлавіч Краўчанка
Вадзім Міхайлавіч Краўчанка (1947 —) — беларускі гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2007)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна. Пасля заканчэння васьмілеткі скончыў аўтамабільнае аддзяленне Кішынёўскага аўтамабільна-дарожнага тэхнікума[1]. Пасля службы арміі вярнуўся на радзіму. Пры паездцы ў Гомель вырашыў застацца там. Пяць гадоў працаваў механікам на аўтабазе № 1, з часам стаў там начальнікам аддела. Праз цікавасць да аўтадарожнай тэмы ў 1974 годзе яго запрасілі працаваць у дарожна-будаўнічы трэст № 2. Праз пяць гадоў там ад інжынера ён зноў стаў начальнікам аддзела. Пасля заканчэння Політэхнічнага інстытута ўзначаліў ДБУ-17 у Гомелі[1]. У 2002 годзе прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара «Гомельаблдарбуда»[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia