Вадзім Уладзіміравіч Броўцаў
Вадзім Уладзіміравіч Броўцаў (26 ліпеня 1969, Азёрск, Чалябінская вобласць — 14 лістапада 2024[1], Тургаяк (возера)) — прэм’ер-міністр Рэспублікі Паўднёвая Асеція (2009—2012). БіяграфіяНарадзіўся 26 ліпеня 1969 года ў Чалябінску-65. Скончыў Свярдлоўскі інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «эканоміка і планаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння». У 1994—1996 — дырэктар транспартнай кампаніі «Урал-Аўта». у 1996—2005 гадах — дэпутат Азёрскага гарадскога Савета дэпутатаў. З 2005 па 2009 гады — старшыня Савета дырэктараў будаўнічай кампаніі «Вермікуліт» (кампанія займаецца рэалізацыяй буйных будаўнічых праектаў у г. Сочы (камерцыйная і жылая нерухомасць). З 5 жніўня 2009 года па 26 красавіка 2012 года — Прэм’ер-міністр Паўднёвай Асеціі. З 11 снежня 2011 года па 19 красавіка 2012 года выконваў абавязкі Прэзідэнта Паўднёвай Асеціі. Памёр 14 лістапада 2024 года[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia