Вадзім Элдаравіч Зіманскі

Вадзім Элдаравіч Зіманскі
Дата нараджэння 12 лістапада 1968(1968-11-12) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Вадзім Элдаравіч Зіманскі (нар. 12 лістапада 1968, Віцебск) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 12 лістапада 1968 года ў Віцебску. У 1992 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання». У 1997 годзе атрымаў адукацыю па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» ў ВДУ імя П. М. Машэрава[1].

У 2001 годзе скончыў аспірантуру ВДУ па спецыяльнасці «Мовазнаўства». У тым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 2002 годзе атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук, а ў 2004 годзе яму было прысвоена вучонае званне дацэнта[1].

У 2001—2003 гадах працаваў на кафедры беларускай мовы ВДУ, затым у 2003—2015 гадах — дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства. У 2011 годзе скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Педагагічныя вымярэнні». У 2015—2022 гадах — дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта ВДУ. З 2022 года працуе дацэнтам кафедры беларускай і рускай філалогіі факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый таго ж універсітэта[1].

Навуковыя інтарэсы

Займаецца даследаваннем гістарычнай граматыкі беларускай мовы, гісторыі беларускай літаратурнай мовы, царкоўнаславянскай мовы, беларускай палеаграфіі і сучаснай беларускай арфаграфіі[1].

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya