Ваенная навука![]() ![]() Вае́нная наву́ка — вобласць навукі (тэарэтычнай і практычнай), якая ўяўляе сабой сістэму ведаў аб падрыхтоўцы і вядзенні ваенных дзеянняў (вайны) дзяржавамі, кааліцыямі дзяржаў або класамі для дасягнення палітычных мэтаў, састаўная частка ваеннай справы. У іншых дзяржавах дадзены тэрмін уключае ўсе што звязана з вайной, абаронай і агрэсіяй супраць непрыяцеля, гэта значыць, з ваеннай справай. Раней Ваенная навука вызначалася як тэорыя вайны, вучэнне аб вайне, сістэматычнае развіцце законаў ваеннага мастацтва[1]. Па асобных або ўсім наогул галінах (дысцыплінах) ваеннай навукі існуюць шматлікія падручнікі, зборнікі, кіраўніцтвы, ваенныя энцыклапедыі і таму падобнае. ГісторыяВаенная навука, у агульным разуменні, стваралася, развівалася і ўдасканальвалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду. Яе асобныя галіны (дысцыпліны, элементы) зарадзіліся яшчэ ў далекай старажытнасці (у перыяд рабаўладальніцкага грамадства ў Егіпце, Персіі, Кітаі, Грэцыі і Рыме). У перыяд сярэднявечча працягвала сваё развіццё. Па меры росту прадукцыйных сіл грамадства ў дзяржавах свету ўдасканальваліся ўзбраенне і ваенная тэхніка, ускладнялася кіраванне войскам (флотам) і іх фарміраваннямі, назапашваўся гістарычны вопыт у вайсковай справе. Усё гэта і прывяло ў канчатковым выніку да афармлення ваеннай навукі як пэўнай сістэмы практычных і тэарэтычных ведаў, уменняў і навыкаў. СкладРаней Ваенная навука, у шырокім сэнсе, уключала ў свой склад:
Вучоная ступень і званнеУ залежнасці ад наменклатуры, па якой адбываецца абарона доктарскай або кандыдацкай дысертацыі, суіскальніку прысуджаецца адна з наступных вучоных ступеняў[3]:
Таксама магчыма атрыманне вучонага звання: Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Энцыклапедыі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia