Вайна Вяльяс
Ва́йна Вяльяс (эст.: Vaino Väljas; 28 сакавіка 1931, Кюлакюла, Хіумаа — 16 студзеня 2024) — эстонскі дыпламат, палітычны дзеяч Эстонскай ССР, у 1988—1990-я гады — сакратар ЦК Камуністычнай партыі Эстоніі. БіяграфіяНарадзіўся ў 1931 годзе ў незалежнай Эстоніі. Член КПСС з 1952 года. У 1955 годзе скончыў Тартускі дзяржаўны ўніверсітэт (ТДУ). З 1949 года быў на камсамольскай рабоце: загадчык аддзела Хіумааскага укама, камсорг ТДУ, сакратар Тартускага абкама і гаркама Камуністычнай партыі Эстоніі (КПЭ), першы сакратар ЦК ЛКСМ Эстоніі. З 1961 на партыйнай рабоце: першы сакратар Талінскага гаркама, сакратар ЦК Камуністычнай партыі Эстоніі. У 1980—1988 на дыппрацы: пасол СССР у Венесуэле, Трынідадзе і Табага, Нікарагуа. Меў ранг надзвычайнага і паўнамоцнага Пасла. З чэрвеня 1988 — першы сакратар ЦК КПЭ. Пасля расколу партыі ў сакавіку 1990 года — старшыня КПЭ незалежнай ад КПСС Кампартыі Эстоніі. Выступаў за суверэнітэт, а пазней за незалежнасць Эстоніі. Народны дэпутат СССР ад Пярнускай тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 749 Эстонскай ССР. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia