Вайна за незалежнасць Мазамбіка
Вайна за незалежнасць Мазамбіка — вайна паміж Партугаліяй і Фронтам вызвалення Мазамбіка (FRELIMO), якая насіла партызанскі характар. Баявыя дзеянні былі пачаты партызанамі FRELIMO 25 верасня 1964 года і завяршыліся 8 верасня 1974 года, калі ўслед за падпісаннем Лусакскіх пагадненняў увайшло ў сілу перамір’е. У чэрвені 1975 года Мазамбік набыў незалежнасць, аднак праз некаторы час у краіне пачалася грамадзянская вайна. Ход вайныВайна пачалася напачатку восені 1964 года. Адразу партугальскай арміі спадарожнічаў поспех, так як паўстанцы саступалі ім па колькасці вайскоўцаў і тэхнікі. У канцы 60-х, дзякуючы партызанскай тактыцы вядзення баёў і паставак узбраенняў з СССР і Кітая, сілы варожых бакоў ураўналіся. Аднак галоўны ўдар па партугальцах нанесла прырода. З надыходам сезона дажджоў, партугальская авіяцыя вымушана была бяздзейнічаць, а сухапутныя войскі з-за бездарожжа таксама былі абмежаваныя ў перасоўванні. Да 1967 года сёмая частка насельніцтва і пятая частка тэрыторыі Мазамбіка знаходзіліся пад кантролем FRELIMO. У гэты час шэрагі паўстанцаў налічвалі каля 8000 байцоў. У 1968 годзе на другім Кангрэсе FRELIMO было абвешчана пра блізкую перамогу паўстанцаў, хоць партугальцы ў канцы дня разбамбілі месца правядзення з’езду. У красавіку 1974 года ў Лісабоне адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў генерал-сацыяліст Антоніу ды Спінола, і ў верасні 1974 года было падпісана перамір’е. Гл. таксамаКрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia