Вайсковыя могілкі (Гродна)
Вайсковыя могілкі — могілкі салдатаў і афіцэраў армій розных краін у Гродне. Размешчаны на рагу Гісторыя![]() Закладзены каля 1887 года. Склаліся з дзвюх частак: лютэранскай (паўднёвай) і паўночнай, дзе знаходзіліся пахаванні вайскоўцаў іншых хрысціянскіх веравызнанняў. Да найбольш цікавых помнікаў гэтага перыяду адносіцца капліца генерал-маёра Аляксандра Русаў — Капліца Русаў. У лістападзе 2021 года на ўваходзе да могілак усталявалі і адкрылі помнік генералу Антонаву. Аўтарам помніка стаў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў[1]. Капліца РусаўКапліца генерала Русаў — эфектнае архітэктурнае збудаванне, пабудаванае высакаякаснай мастацкай цаглянай муроўкай ў стылі эклектыкі з элементамі рэтраспектыўна-гатычнага стылю. На ўмураванай у сцяну чыгуннай мемарыяльнай пліце да цяперашняга часу добра захаваўся кароткі надпіс: «Генерал-маёр Аляксандр Аляксандравіч Русаў». Лічыцца найстарэйшым аб’ектам на могілках. Да пачатку рэканструкцыі ў 2022 годзе была ў кепскім стане[2]. З яе абвальвалася плітка, з гэтай прычыны ў 2019 годзе ўсталявалі таблічкі, якія забаранялі падыходзіць да будынка бліжэй за 10 метраў. ![]() Генерал РусаўАляксандр Русаў (нар. 13 лютага 1834), удзельнік Крымскай вайны. Кіраваў падаўленнем сялянскіх хваляванняў у Кіеўскай губерні. Калі ў 1885 годзе ў званні генерал-маёра сышоў у адстаўку набыў фальварак Закрэўшчызна побач чыгуначнай станцыі Жытомля. Тады ж яго прызначылі маршалкам шляхты Гродзенскага павета. Акрамя гэтага, генерал быў старшынёй з’езду міравых пасрэднікаў, старшынёй камітэта грамадскага здароўя, узначальваў павятовую санітарную камісію і камісію па складанні спісаў прысяжных засядацеляў. З 1892 года быў сябрам Гродзенскага павятовага аддзялення Літоўскага епархіяльнага навучальнага савета. Па веравызнанні быў лютэранінам. Імаверна, менавіта ён дапамог гродзенскім лютэранам атрымаць участак па сучаснай вуліцы Белуша пад могілкі, якія з часам зрасліся з суседнімі воінскімі могілкамі. Калі ён памёр 6 кастрычніка 1896 года, яго пахавалі на гэтых самых могілках[3]. Праз некалькі гадоў, яго жонка і сябры лютэранскай абшчыны Гродна ўзвялі над магілай капліцу[4]. Пабудова перажыла савецкі час, калі руйнавалі іншыя помнікі і знішчылі лютэранскую частку могілак і на іх месцы пабудавалі шматпавярховік. Пахаванні![]()
У 1981 годзе быў усталяваны помнік савецкім салдатам, аўтары якога скульптар У. Церабун і архітэктар А. Каралькоў. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia