Валаконна-аптычная сувязь

У валаконна-аптычнай сувязі інфармацыя перадаецца мадуляванымі прамянямі святла праз валасінкі, у асноўным зробленыя са шкла

Валаконна-аптычная сувязь — спосаб перадачы інфармацыі, які выкарыстоўвае ў якасці носьбіта інфармацыйнага сігналу электрамагнітнае выпраменьванне аптычнага (блізкага інфрачырвонага) дыяпазону, а ў якасці накіравальных сістэм — валаконна-аптычныя кабелі.

Дзякуючы высокай апорнай частаце і шырокім магчымасцям мультыплексавання прапускная здольнасць валаконна-аптычных ліній шматкроць перавышае прапускную здольнасць усіх іншых сістэм сувязі і можа вымярацца тэрабітамі ў секунду. Малое згасанне святла ў аптычным валакне дазваляе ўжываць валаконна-аптычную сувязь на значных адлегласцях без выкарыстання ўзмацняльнікаў. Валаконна-аптычная сувязь вольная ад электрамагнітных перашкод і цяжкадаступная для несанкцыянаванага выкарыстання: незаўважна перахапіць сігнал, які перадаецца па аптычным кабелі, тэхнічна вельмі складана.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya