Валаўскі сельсавет
Вала́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Валаўск. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Кармянскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск пералічана са Скародненскага сельсавета ў Кармянскі, цэнтр Кармянскага сельсавета перанесены ў вёску Валаўск, а сельсавет перайменаваны ў Валаўскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 13 лістапада 1987 года скасавана вёска Новы Хутар[3], 17 лістапада 2005 года — вёскі Вязцы, Глазкі і Шыя[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 725 чалавек[5], з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[6]; паводле перапісу 2019 года — 533 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia