Валейбол на летніх Алімпійскіх гульнях 2024

Спаборніцтвы па валейболе на Гульнях XXXIII Алімпіяды ў Парыжы адбудуцца з 27 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. Валейбольныя турніры будуць праходзіць у выставачным цэнтры «Пары Экспа Портэ дэ Версаль», а матчы па пляжным валейболе — у парку Марсава поле.

Кваліфікацыя

У валейбольных турнірах Алімпійскіх гульняў выступяць па 12 каманд. Фармат кваліфікацыі аднолькавы для мужчынскіх і жаночых зборных: 6 пуцёвак у Парыж-2024 былі разыграны на алімпійскім кваліфікацыйным турніры, яшчэ 5 удзельнікаў вызначыліся па рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі валейбола (FIVB) у чэрвені 2024 года ў наступным парадку:

  • лепшыя па рэйтынгу зборныя пяці кантынентаў, якія яшчэ не адабраліся на Алімпійскія гульні,
  • лепшыя зборныя, якія яшчэ не адабраліся на Алімпійскія гульні, па сусветным рэйтынгу незалежна ад кантынента.

Зборныя Францыі, якія прадстаўляюць краіну-арганізатара Гульняў, у кваліфікацыі не ўдзельнічалі.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya